Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 11 Май 2016 10:23

Студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у абласной акцыі «Чытаем разам», прысвечанай літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну

14170 91Каля дваццаці ветэранаў былі запрошаныя на акцыю «Летапіс Вялікага подзвігу» ў Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Са сцэны прагучалі ўрыўкі з твораў Васіля Быкава, вершы Ніла Гілевіча і Пімена Панчанкі.

Сюрпрыз ўдзельнікам падрыхтаваў культурна-гістарычны праект Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы «Жывая гісторыя»: студэнты факультэта біялогіі і экалогіі, педагагічнага факультэта, факультэта мастацтваў і дызайну і факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму разам з ветэранамі выканалі песні пра вайну, арганізавалі тэматычную інсталяцыю «Палявая пошта» і станчылі з героямі вальс перамогі. Для больш маладых удзельнікаў чытанняў правялі віктарыну на веданне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Акцыя «Чытаем разам» - сумесная ініцыятыва Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя акадэміка Я.Ф. Карскага, падтрыманая кіраўніком культурна-гістарычнага праекта «Жывая гісторыя», метадыстам УВРзМ Сяргеем Алегавіч Івановым. Акцыя прысвечана Году культуры, а таксама подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, а галоўная яе задача - папулярызацыя беларускай літаратуры.