На гэтым этапе ўдзельнікі прадставілі журы асабісты праект, накіраваны на развіццё творчага, навуковага, прафесійнага патэнцыялу моладзі: студэньы прапанавалі развіваць далей моўныя гурткі для студэнтаў-купалаўцаў, арганізаваць фітнес на працоўным месцы, стварыць даведнік для замежных студэнтаў універсітэта па Гродне, а таксама шэраг іншых ініцыятыў для вучнёўскай моладзі і гарадзенцаў.
Конкурс «Студэнт года - 2017» праводзіцца ў два этапы. На завочным ўдзельнікі прадастаўляюць журы партфоліо «Мой свет», якое адлюстроўвае дасягненне канкурсанта ў грамадскім, навуковым, вучэбным, даследчым, творчым і спартыўным жыцці ўніверсітэта, відэаролік «Я - студэнт» і прадстаўляюць праект у конкурсе «Моладзевая ініцыятыва».
У фінале канкурсантам трэба будзе расказаць пра сябе, прадэманстраваць свае навыкі аратарскага майстэрства і творчыя здольнасці. Акрамя таго, у рамках конкурсу будзе абрана лепшая група падтрымкі факультэта.
Ва ўпраўленні выхаваўчай працы з моладдзю падкрэсліваюць, што конкурс накіраваны на развіццё дзелавой актыўнасці, павышэнне адукацыйнага ўзроўню і сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнцкай моладзі.
Адзначым, што конкурс стартаваў 20 верасня і завершыцца фінальнымі выступленнямі ўдзельнікаў 31 кастрычніка. У гэтым годзе змагацца за тытул лепшага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы будуць дзевяць хлопцаў і дзяўчат - гэта выдатнікі вучобы, актывісты грамадскіх арганізацый, удзельнікі, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, праектаў і канферэнцый, спартсмены і творчыя асобы. Сярод іх студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Алёна Енко, студэнтка факультэта фізічнай культуры Юлія Муха, студэнты філалагічнага факультэта Аляксандра Радковіч і Фархад Шэраліеў, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Глінская, студэнтка факультэта псіхалогіі Лізавета Рычкова, студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Юлія Бекіш і Аляксандр Шчарбовіч, а таксама студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Анастасія Болбат.