Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 10 Май 2018 09:57

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўсклалі кветкі да магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

9134 1Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з рэктарам універсітэта Ірынай Кітурка ўсклалі кветкі да брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады вайны.

У цырымоніі, якая прайшла ў парку Жылібера, прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, мэр Гродна Мечыслаў Гой, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў горада.