Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 28 Май 2018 09:20

Навучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы стала сярэбраным прызёрам III Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2018»

6III Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus-2018» адбыўся ў г. Мінску з 21 па 24 мая.

Навучэнка 4 курса спецыяльнасці «Дызайн (графічны)» Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Гаель стала сярэбраным прызёрам конкурсу па кампетэнцыі «Графічны дызайн». За званне лепшага ў гэтай кампетэнцыі змагалася 11 прадстаўнікоў універсітэтаў і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.

Даведачна:

«WorldSkills» – гэта міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне статусу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі па ўсім свеце.