Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 04 Ліпень 2019 15:45

Гродна адсвяткаваў Дзень Незалежнасці

valsУ святочных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Пачалося свята ля Кургана Славы - адной з галоўных пляцовак дня.

Тут адбыўся ўрачысты мітынг, які працягнуўся парадам ваеннай тэхнікі і войскаў Гродзенскага гарнізона. Асобным пунктам святочнага парада стаў пляц-канцэрт роты ганаровай варты. Разам з тым арганізатары паклапаціліся і пра напаўненне праграмы інтэрактыўнымі элементамі - побач з лакацыяй разгарнулася пляцоўка гастранамічнага фестывалю з эксклюзіўнай тэматыкай: тут гледачы маглі пакаштаваць свежы салдацкі хлеб і, вядома ж, салдацкую кашу.

Каб максімальна насыціць праграму свята, на пляцоўцы каля Кургана Славы на працягу дня на сцэне выступалі ваенны аркестр і аркестры горада Гродна. Дарэчы, менавіта тут прайшла рэспубліканская акцыя «Праспяваем гімн разам».

Іншы лакацыяй з разнастайнымі забаўкамі стала плошча Леніна: з поўдня тут працавала арт-кафэ пад адкрытым небам, якое прымала гасцей на працягу ўсяго дня; у той жа час на сцэне выступаў камерны аркестр ДУК «Гродзенская капэла» ДУ «Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры», а таксама кавер-групы нашага горада.

Наогул жа, праграма была вельмі насычаная - ад імправізаванага «Арбата» на вуліцы Савецкай да лакацый, пляцовак, інтэрактыву і невялікіх культурных і забаўляльных праектаў па ўсім цэнтры горада, а таксама ў мікрараёнах Гродна. Асобнай разыначкай стала абласная акцыя "Вальс Перамогі", якая адначасова ў 14.00 прайшла і ў Гродне на некалькіх пляцоўках, і ў раённых цэнтрах.

Па матэрыялах  www.grodnonews.by