Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Сакавік 2021 10:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася яшчэ адна сустрэча рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка з купалаўцамі

IMG 20210312 181507 47812 сакавіка рэктар пагутарыла са студэнтамі інжынерна-будаўнічага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

У пачатку сустрэчы Ірына Кітурка падкрэсліла, што ў сучасных умовах да будучых прафесіяналаў той ці іншай сферы дзейнасці прад'яўляецца мноства патрабаванняў. І калі ў сілах універсітэта даць студэнту веды і кампетэнцыі, то ў руках самога студэнта - імкнуцца атрымаць дадатковыя навыкі, якія дазволяць яму быць паспяховым ў прафесійнай супольнасці, быць камунікабельным і адкрытым новаму, умець усталёўваць кантакты і знаходзіць аднадумцаў.

- Вам трэба вучыцца прэзентаваць сябе, паказваць свае лепшыя якасці як асобы, так і перспектыўнага работніка, - падкрэсліла Ірына Фёдараўна.

Падчас сустрэчы з рэктарам універсітэта купалаўцаў цікавілі пытанні, звязаныя з дзейнасцю старастаў навучальных груп, і пытанні, якія тычацца функцыянавання трэнажорнай залы  ў інтэрнаце па вуліцы Дубко. Папрасілі студэнты ў рэктара ў свой новы дом і стол для заняткаў настольным тэнісам. Ірына Фёдараўна паабяцала ўладзіць усе тэхнічныя нюансы з трэнажорамі, працай спартыўнай залы і ўсім неабходным абсталяваннем.

Студэнты факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання выступілі з ініцыятывай унесці змены ў сімволіку свайго факультэта - сцяг, гімн, эмблему. Рабяты лічаць цяперашнюю сімволіку недастаткова пазнавальнай ва ўніверсітэце і за яго межамі і адзначаюць, што яна не ў поўнай меры карэлюе з напрамкамі прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на факультэце.

- Ідэя вельмі добрая, асабліва прыемна, што яна зыходзіць ад вас, што вы разам над ёй працуеце, - адзначыла Ірына Кітурка. - У нас ёсць студэнцкі мастацкі савет, які зможа вам нешта падказаць, дапамагчы з дапрацоўкай агульнай канцэпцыі, калі гэта будзе неабходна. А я са свайго боку шчыра падтрымліваю вашу ініцыятыву: хочацца, каб розныя спецыяльнасці факультэта, у тым ліку і новыя, знайшлі сваё адлюстраванне ў сімволіцы.

Студэнты таксама цікавіліся ў рэктара, калі ў іх корпусе з'явяцца новыя навучальныя лабараторыі. Як распавяла Ірына Кітурка, у бліжэйшыя два гады ў Купалаўскім універсітэце адкрыюць пяць новых навучальных і навуковых лабараторый на розных факультэтах за кошт сродкаў пазыкі Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Таксама ў перыяд з 2021 па 2023 гады за гэтыя ж сродкі ўніверсітэт ажыццявіць мадэрнізацыю корпуса інжынерна-будаўнічага факультэта і факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання па вул. Курчатава, 1а з інавацыйнай прапускной сістэмай. А ў планах на бліжэйшыя пяць гадоў - з'яўленне і ў гэтым корпусе новых лабараторый.

Яшчэ адной тэмай дыялогу з рэктарам стала праца студэнтаў у студэнцкіх будаўнічых атрадах і арганізацыя традыцыйных універсітэцкіх турзлётаў. Рабяты даведаліся, што гэтае пытанне цяпер актыўна прапрацоўваецца і, пры ўмове паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі, купалаўцы атрымаюць магчымасць паехаць папрацаваць на будаўнічых пляцоўках, у тым ліку за мяжой, а таксама сустрэцца на вясновых турзлётах.

У завяршэнні сустрэчы Ірына Фёдараўна падзялілася з рабятамі асабістымі эмоцыямі і пачуццямі, распавяла пра тое, чаму яна калісьці абрала прафесію педагога і пажадала купалаўцам ісці заўсёды толькі наперад і карыстацца ўсімі магчымасцямі, якія дае ўніверсітэт.

- Самая вялікая каштоўнасць прафесіі ў тым, што мы, педагогі, працуем з моладдзю, кожны дзень бачым ваш запал, крэатыў, запаленыя вочы, дапамагаем развіваць ваш патэнцыял. Гэта выдатна! Вы ж - не будучыня краіны, вы - яе сучаснасць. Таму, рабяты, не выпусціце гэты час, якое завецца студэнцтвам, вазьміце ад яго па максімуме!