Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 04 Кастрычнік 2021 11:34

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы заваяваў тры ўзнагароды чэмпіянату Еўропы сярод моладзі U23 па цяжкай атлетыцы

kurovskijСпаборніцтвы, якія праходзілі ў Фінляндыі, завяршыліся 3 кастрычніка.

Студэнт факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Канстанцін Куроўскі паспяхова выступіў на чэмпіянаце Еўропы сярод моладзі U23 па цяжкай атлетыцы. На спаборніцтвах у Фінляндыі ён заваяваў тры сярэбраныя медалі. Купалавец Канстанцін Куроўскі, які выступаў у вагавай катэгорыі 109 кг, заняў другое месца ў дваябор'і, рыўку і штуршку.

Віншуем з узнагародамі спартсмена і яго трэнера!