З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнулася рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Асноўнай тэмай абмеркавання стала падрыхтоўка кадраў у сферы юрыспрудэнцыі.
Падчас выступлення дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Чабуранава расказала аб працэсе падрыхтоўкі юрыстаў на факультэце. Даўнія сувязі і плённае супрацоўніцтва паміж калегіяй адвакатаў і ўніверсітэтам адзначыў старшыня Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў Вадзім Чарапіца. Прыемна, што больш за 80% кадравага складу калегіі з'яўляюцца выпускнікамі Купалаўскага ўніверсітэта.
Нагадаем, у снежні 2022 года наш універсітэт і Гродзенская абласная калегія адвакатаў заключылі дагавор аб супрацоўніцтве, працягваючы паспяховае партнёрства і сёння.