Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 04 Кастрычнік 2024 11:42

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя навучальных семінараў "Школы валанцёра"

IMG 97873 кастрычніка ў актавай зале Купалаўскага ўніверсітэта сабралася актыўная моладзь для таго, каб асвоіць валанцёрскае рамяство і зрабіць свет лепшым. Слухачамі Школы валанцёра сталі 150 чалавек.

З прывітальным словам да студэнтаў звярнуўся прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце ГрДУ імя Янкі Купалы Васіль Сянько. Васіль Васільевіч падкрэсліў важнасць валанцёрскага руху ў сучасным свеце і выказаў словы падзякі студэнтам, якія выбралі шлях дапамогі і падтрымкі блізкім.

Кожны з прысутных адчуваў важнасць моманту, бо валанцёрства - гэта не толькі магчымасць дапамагчы тым, хто жыве ў нястачы, але і шанец развіцця сябе як асобы. Студэнты ўспрынялі інфармацыю з энтузіязмам, задаючы мноства пытанняў і праяўляючы цікавасць да далейшага ўдзелу ў дабрачынных акцыях.

Педагог сацыяльны 1 катэгорыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы УІВР Валянціна Есіна ў рамках семінара расказала студэнтам аб валанцёрскім руху ў свеце і Беларусі. Спікер, дасведчаны валанцёр і педагог дзялілася сваімі ведамі і практычным вопытам з аўдыторыяй, дапамагаючы студэнтам зразумець, як стаць сапраўднымі памочнікамі і змяніць свет да лепшага.

Пасля завяршэння першага дня навучання моладзь была напоўнена энергіяй і рашучасцю пачаць свой шлях валанцёрства.

Наступныя семінары будуць прысвечаны пытанням кіравання валанцёрскай дзейнасцю, нарматыўна-прававых асноў валанцёрскай дзейнасці. Рабяты навучацца праводзіць акцыі, распрацоўваць праекты, афармляць буклеты, інфармацыйныя паведамленні і шматлікае іншае.