30 студзеня ў Купалаўскім універсітэце адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «ЭкаЁлка». Конкурс праходзіў у дзвюх намінацыях: «Лепшая ЭкаЁлка» і «Лепшае ёлачнае ўпрыгожванне». Удзельнікі праявілі фантазію і крэатыўны падыход, выкарыстоўваючы перапрацаваныя і экалагічна чыстыя матэрыялы. Конкурс «ЭкаЁлка» стаў выдатнай магчымасцю для моладзі праявіць сваю крэатыўнасць і ўнесці ўклад у ахову прыроды.