15 сакавіка на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца незвычайны і захапляльны Дзень адчыненых дзвярэй пад назвай «ФІКіТ: у краіне цудаў». Гэта мерапрыемства - унікальная магчымасць для абітурыентаў і іх бацькоў пазнаёміцца з факультэтам, яго спецыяльнасцямі і атмасферай. Запрашаем на гэтую важную падзею, якая пройдзе ў корпусе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5.
У 10:00 пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў, дзе кожны зможа атрымаць інфармацыйныя матэрыялы і задаць пытанні. У 10.45 адбудзецца прэс-канферэнцыя з адміністрацыяй факультэта ў аўдыторыі 110. Гэта выдатная магчымасць для гасцей задаць пытанні кіраўніцтву факультэта і даведацца больш пра магчымасці, якія прапануе ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пасля прэс-канферэнцыі пройдзе ўнікальная прэзентацыя спецыяльнасцей, дзе кожны зможа выбраць напрамак, які яму бліжэй. Удзельнікам мерапрыемства раскажуць аб уступнай кампаніі, аб тым, як падрыхтавацца да творчых выпрабаванням і паспяхова паступіць на спецыяльнасць мары.
Для тых, хто марыць звязаць сваё жыццё з гісторыяй, будзе прадстаўлена праграма "Люстэрка Гісторыі: зазірні ў адлюстраванне мінулых эпох!". Тут, у 209 аўдыторыі, абітурыенты змогуць даведацца пра захапляльныя аспекты гістарычнай навукі і яе значэнне ў сучасным свеце.
Пра сацыялогію раскажуць у аўдыторыі 111 – «Аліса ў Залюстроўі. Прыпынак «Сацыялогія»». Удзельнікі даведаюцца, як сацыялогія дапамагае разумець грамадскія працэсы і ўзаемадзеянне людзей.
Для будучых спецыялістаў сферы медыя ў 301 аўдыторыі пройдзе праграма “Журналістыка. Інфармацыя і камунікацыя. Па слядах Алісы: неверагоднае падарожжа ў Краіну Медыя». Тут будзе абмяркоўвацца роля медыяў у фармаванні грамадскай думкі і распаўсюджванні інфармацыі.
Тым, хто цікавіцца турызмам і гасціннасцю, будзе прапанавана праграма ў 309 аўдыторыі “Турызм і гасціннасць. Профі-тур ад братка Труса і яго сяброў». Удзельнікі даведаюцца аб сучасных трэндах у турыстычнай індустрыі і асаблівасцях працы ў сферы гасціннасці.
Таксама ў 110 аўдыторыі пройдзе абмеркаванне “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі. Залюстроўе ЛОМК: па тым боку моўных бар'ераў». Удзельнікі больш даведаюцца аб ролі мовы ў міжкультурнай камунікацыі.
Пасля заканчэння прэзентацый спецыяльнасцей усіх гасцей мерапрыемства чакае экскурсія па цудоўным горадзе Гродна. Гэта выдатная магчымасць не толькі даведацца больш пра факультэт, але і атрымаць асалоду ад гісторыі і культуры аднаго з самых прыгожых гарадоў Беларусі.
Дзень адчыненых дзвярэй на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы - гэта шанц для абітурыентаў і іх бацькоў пагрузіцца ў свет ведаў, пазнаёміцца з выкладчыкамі і даведацца больш аб будучых прафесіях.
