Select font Arial Times New Roman
Character spacing (kerning): Standard Medium Large
На базе Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва і СШ № 23 г. Гродна 11-14 студзеня 2016 года праходзіў трэці тур (абласны) рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі і хіміі сярод навучэнцаў сярэдніх школ.
У Гродне прайшоў абласны тур рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі і грамадазнаўству, у рамках якога былі вызначаны пераможцы і прызёры.
На базе факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 14 студзеня 2016 года прайшоў майстар-клас «Адукацыйныя трэнды і сучасныя тэхналогіі».
У вучэбна-метадычным кабінеце адукацыйных тэхналогій педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы 21 студзеня 2016 г. адкрылася выстава творчых работ студэнтаў спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя».
У рамках прафарыентацыйнай працы ў навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта з вучаніцамі сярэдняй школы № 3 г.п. Зэльва, удзельніцамі абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве Аляксандрай Рудай і Лідзіяй Памозкавай.
У спартыўнай зале інтэрната № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул. Пралетарская, 16) адбыліся спаборніцтвы па паўэрліфтынгу (у жыме) сярод замежных студэнтаў.
У суботу, 16 студзеня 2016 года, на кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй.
У мэтах прапаганды здаровага ладу жыцця, выхавання моладзі, умацавання дружбы і таварыства 17 студзень 2016 года на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы было праведзена спартыўнае свята, прысвечанае святкаванню Сусветнага дня снегу.
Навучэнцы 1 курса хіміка-тэхналагічнага аддзялення Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы 12 студзеня 2016 года прынялі ўдзел у квэст-гульні «У зАмкУ. За 7-ю пячаткамi», якая праходзіла ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя акадэміка Я.Ф. Карскага.
Сусветны дзень снегу, які святкавалі 19-20 студзеня 2016 года ў гарадах Беларусі, адзначылі замежныя слухачы факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
У рамках правядзення абласнога этапу рэспубліканскай алімпіяды па нямецкай мове ў 2016 годзе выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства са школьнікамі 10-11 класаў Гродзенскай вобласці.
У Гродне 12-13 студзеня 2016 г. праходзіў III (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па матэматыцы. Слухачы падрыхтоўчых курсаў «Стандарт-Олимп» і майстар-класаў па рашэнні алімпіядных задач факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі высокія вынікі і атрымалі 14 дыпломаў i 5 пахвальных водгукаў.
У Маскве ў дзяржаўнай выставачнай зале «Тушына» адкрылася персанальная фотавыстава старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, магістра гістарычных навук Сяргея Паўлавіча Марозава «Ад заходу да світання».
З 21 снежня 2015 года па 11 студзеня 2016 года ў інтэрнатах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы праходзіў конкурс на лепшую спартыўную фатаграфію «Спорту - Так!» сярод студэнтаў.
У актавай зале сярэдняй школы № 38 г. Гродна 15 студзеня 2016 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 90-гадоваму юбілею з дня нараджэння Ганаровага жыхара г. Гродна, франтавіка і ветэрана Узброеных Сіл, палкоўніка ў адстаўцы Мікалая Ільіча Лагуткіна. У сустрэчы прыняў удзел актыў курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы на чале з камандзірам батальёна курсантаў падпалкоўнікам Яўгеніем Анатольевічам Скіба.
У канцы 2015 года пабачыла свет новае навукова-даведачнае выданне «Планета ідэй. Трансгранічны трансфер ведаў у галіне прыцягнення інвестыцый для прыгранічнага турызма. Польшча - Беларусь - Украіна: ад задумы да рэалізацыі», падрыхтаванае калектывам аўтараў з Беларусі, Польшчы і Украіны.
У інтэрнаце № 4 ГрДУ імя Янкі Купалы (вул Пралетарская, 16) адбылася сустрэча «Па старонках літаратурнай Гродзеншчыны», арганізаваная супрацоўнікамі кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання педагагічнага факультэта: загадчыкам кафедры Ірынай Мікалаеўнай Кавінкінай, дацэнтам Ганнай Уладзіміраўнай Крофт і старшым выкладчыкам Аленай Канстанцінаўнай Гачко.
Студэнты 2 курса спецыяльнасці "Турызм і гасціннасць" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы пазнаёмілі сваіх аднакурснікаў і замежных студэнтаў з традыцыямі і абрадамі, звязанымі з сустрэчай Новага года і Каляд у Беларусі.
Паводле распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2015 года № 211-РП «Аб прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым навукоўцам на 2016 год» у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 года № 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных» кандыдату юрыдычных навук, дацэнту кафедры грамадзянскага права і працэсу юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Аваку Міхайлавічу Вартаняну прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У рамках пасяджэння Каардынацыйнага савета факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў у адпаведнасці з канцэпцыяй практыка-арыентаванай адукацыі.
Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы арганізавалі калядны ранішнік для выхаванцаў Парэцкай дзяржаўнай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
У сярэдняй школе № 13 г. Гродна адбылася сустрэча кіраўніцтва ўстановы, прадстаўнікоў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і начальніка аддзела кадраў Гродзенскай рэгіянальнай мытні Алены Аляксандраўны Кавалеўскай з бацькамі і школьнікамі 10-х і 11-х прававых і мытных класаў.
У перыяд з 7 па 31 снежня 2015 года на ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў турнір па дартсе.
У Ваўкавыскім каледжы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў конкурс навагодніх елак і ўпрыгожванняў. Журы падвяло вынікі.
На вучэбна-спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшоў чэмпіянат ваенных факультэтаў у грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі па вайсковым рукапашным баі.
Напярэдадні навагодніх святаў у Васілішкаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця быў арганізаваны ранішнік.
У верасні-лістападзе ў Беларусі быў праведзены конкурс навуковых работ для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Прадастаўленне абароны бежанцам і рашэнне іх праблем: міжнародная рэальнасць і беларуская перспектыва». Яго ўдзельнікамі сталі 47 прадстаўнікоў з 16 рэспубліканскіх ВНУ.
У рамках дабрачыннай акцыі «Павіншуем дзяцей сацыяльнага прытулку з Новым годам і Калядамі» ў Гродзенскім гарадскім сацыяльна-педагагічным прытулку прайшоў навагодні ранішнік, арганізаваны студэнтамі факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Мінску ў Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава БДУ пры падтрымцы Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА і Сусветнай Федэрацыі клубаў, цэнтраў і асацыяцый ЮНЕСКА 16-18 снежня 2015 года адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Глабальная біяэтыка ў сацыяльным вымярэнні: адукацыя і асвета моладзі».
У Цэнтры польскай мовы, літаратуры і культуры 16 снежня 2015 года прайшлі традыцыйныя Калядныя сустрэчы.