Члены Студэнцкага савета ўніверсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў, ВА/РК ГА «БРСМ» і Рады зямляцтваў наводзілі парадак на тэрыторыі геалагічнага агалення «Княжаводцы» Лунненскага лясніцтва Скідзельскага лясгаса.
На мінулым тыдні завяршыўся маштабны фестываль-конкурс "МЕДЫЯСФЕРА-2023". У гэтым годзе на фестываль паступіла рэкордная колькасць заявак. Больш за 300 рабят з усёй Беларусі даслалі на ацэнку журы свае творчыя работы і праекты, 65 з іх сталі фіналістамі і былі запрошаны ў Купалаўскі ўніверсітэт. І толькі лепшыя сталі пераможцамі!
22 сакавіка 1943 года ў Беларусі здарылася страшная трагедыя. Не стала Хатыні. Вёску і 149 яе жыхароў, сярод якіх 75 дзяцей, фашысты спалілі жыўцом - цынічна і бязлітасна. Сёння ў памяць аб трагедыі Хатыні, тысячах яе вогненных «сясцёр» і ахвярах генацыду беларускага народа адбылася Рэспубліканская хвіліна маўчання.