У Дзень ведаў, 1 верасня 2015 года, у галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнутранага падворка - «Плошчы ўніверсітэцкага сцяга».
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 1 верасня 2015 года адбылася сустрэча адміністрацыі ВНУ з магістрантамі-першакурснікамі. У гэтым годзе на II ступені вышэйшай адукацыі будуць навучацца 177 студэнтаў.
Вадзім Анатольевіч 2 Кастрычніка правёў прамую тэлефонную лінію, сустрэўся з супрацоўнікамі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, адказаў на іх пытанні і прадставіў даклад «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь».
На базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта 5 кастрычніка 2015 года адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэтаў.