Рэспубліканскі фестываль «АРТ-ВАКАЦЫI» аб'ядноўвае творчую моладзь Беларусі.
Агульнаўніверсітэцкі конкурс мастацкай самадзейнасці сярод студэнтаў і магістрантаў першага курса пад дэвізам «Alma mater - любоў з першага курсу!» - праект, які раскрывае патэнцыял і крэатыўнасць студэнцкіх творчых фарміраванняў.
Агульнаўніверсітэцкі конкурс прыгажосці, грацыі і артыстычнага майстэрства "Міс і Містар універсітэт" - гэта элегантнасць і харызма, маладосць і чароўнасць. Выхаванне эстэтычнага густу, здаровага ладу жыцця, а таксама актыўнай, гарманічна развітай асобы.
КВЗ сёння – гэта дэманстрацыя працы ў камандзе, добрае пачуццё гумару і ўменне трымаць увагу гледача, імправізацыя, магчымасць праявіць сваю эрудыцыю, досціп і знаходлівасць.
У рамках рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна праходзіць у Гродне, паўстаў маладзёжны падворак "Студэнцкі карагод", якое з'яднаў таленавітых і актыўных студэнтаў універсітэта, гатовых падзяліцца сваёй творчасцю.