Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 31 Кастрычнік 2018 10:44

У ГрДУ імя Янкі Купалы названы фіналісты XXIII конкурсу мастацкай самадзейнасці «Alma mater - любоў з першага курсу»

almaЖуры конкурсу вызначыла 4 каманды, якія будуць змагацца за перамогу ў фінале.

Па выніках адборачнага тура, які праходзіў у ГрДУ імя Янкі Купалы з 22 па 26 кастрычніка, былі абраныя каманды юрыдычнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта фізічнай культуры і ваеннага факультэта.

Фінал конкурсу адбудзецца напярэдадні Міжнароднага дня студэнта - 16 лістапада ў актавай зале ўніверсітэта па адрасе: вул. Леніна, 32.

Білеты можна набыць у Рэгіянальным цэнтры турызму па вул. Ажэшка, 22, 1 паверх. Кантактныя тэлефоны: 8 (0152) 77-37-85, +375 (29) 869-06-02.