Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Лістапад 2018 09:40

Паліна Бубешка прадставіць ГрДУ імя Янкі Купалы на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года - 2018»

AMG 9961Лепшага студэнта Гродзеншчыны выбяруць 9 лістапада.

Па выніках універсітэцкіх этапаў вызначана тры прэтэндэнты на галоўны студэнцкі тытул рэгіёну з ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

Купалаўскі ўніверсітэт прадставіць студэнтка факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Паліна Бубешка, якая стала Студэнтам года - 2018.

Па традыцыі ў рамках абласнога этапу канкурсанты прэзентуюць сябе журы, праявяць прамоўніцкія і інтэлектуальныя здольнасці ў інтэлектуальным конкурсе. Журы таксама ацэніць камедыйныя відэаролікі і партфоліо ўдзельнікаў, якія адлюстроўваюць іх дасягненні, захапленні і грамадскую работу. Пераможца абласнога этапу прадставіць Гродзеншчыну ў рэспубліканскім фінале творчага спаборніцтва ў Мінску.

Адзначым, што конкурс накіраваны на падтрымку творчага патэнцыялу і сацыяльна значнай дзейнасці студэнцкай моладзі, выяўленне лідэраў у студэнцкім асяроддзі, развіццё эфектыўных формаў удзелу моладзі ў грамадскім жыцці, павышэнне прэстыжу ведаў і папулярызацыя прафесіі.

Абласны этап конкурсу адбудзецца 9 лістапада ў Моладзевым цэнтры "Галактыка" па адрасе: вул. Лідская, 1. Пачатак у 15.00.