Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Лістапад 2020 15:18

ФОТАФАКТ: Узнагароджаныя пераможцы XXV агульнаўніверсітэцкага конкурсу «Alma mater - любоў з першага курсу»

Цырымонія ўзнагароджання ў Купалаўскім універсітэце адбылася 26 лістапада на Савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце.

Фінал юбілейнага конкурсу «Alma mater - любоў з першага курсу» ўпершыню праходзіў у рэжыме онлайн. Імёны пераможцаў і прызёраў у розных намінацыях назвалі ў прамым эфіры ў Міжнародны дзень студэнта. Нагадаем, што галоўная ўзнагарода ў гэтым годзе - у каманды першакурснікаў факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.