Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 21 Снежань 2020 13:32

«Мой універсітэт»: купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе фотаработ, прысвечаным 81-годдзю Alma-mater

fotokonkursКонкурсныя працы ўдзельнікаў будуць прадстаўлены на фотавыставе, прымеркаванай да Дня нараджэння ўніверсітэта.

Асноўная мэта конкурсу - фарміраванне і памнажэньне традыцый, выхаванне пачуцця гонару за ўніверсітэт, а таксама развіццё творчых здольнасцяў супрацоўнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. На конкурс прымаюцца фотаработы, якія адлюстроўваюць тэматыку з верша выпускніцы ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыі Смолкі  «Купалавец». Эпіграфам для фота можа стаць любы радок (чатырохрадкоўе) з верша.

Для ўдзелу ў конкурсе «Мой універсітэт» неабходна да 5 лютага 2021 года запоўніць форму заяўкі і адправіць фатаграфіі ў колькасці не больш за пяць на e-mail csi@grsu.by. Гэта могуць быць фотаработы ў розных жанрах - партрэт, пейзаж, калаж, фотанарысы, фотаэцюды. Журы конкурсу ацэніць актуальнасць, аргументаванасць, глыбіню прапрацоўкі тэмы, арыгінальнасць ідэі і падыход да раскрыцця задумы, тэхнічная якасць выканання. Падрабязней пра конкурс можна даведацца тут.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць аддзел падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы.