Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 09 Сакавік 2021 08:55

Святочны канцэрт для мужчын і мілых дам адбыўся ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2021 03 05 20 01 57Мерапрыемства было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка.

 

Са словамі віншавання да калектыву Купалаўскага ўніверсітэта звярнулася рэктар Ірына Кітурка. Яна пажадала ўсім вясновага настрою, усмешак, моцнага здароўя, шчасця і гармоніі ў жыцці, а таксама новых сіл для ажыццяўлення ўсіх планаў.

Адкрылі канцэртную праграму музычныя нумары ў выкананні студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пасля чаго са сцэны дарыў гледачам незабыўныя эмоцыі і сваю творчасць Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла" пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Борматава.