Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 15 Кастрычнік 2021 14:15

Студэнты і супрацоўнікі факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта далучыліся да рэалізацыі праекту «Зялёны ўніверсітэт»

20211015 101010У навучальнага корпуса па завулку Даватара супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта высадзілі 20 кустоў бэзу Меера.

Цяпер побач з корпусам, дзе навучаюцца будучыя біёлагі, інжынеры-тэхнолагі і юрысты, з'явілася алея з двух відаў драўняных раслін. Раней тут былі высаджаны туі, і зусім нядаўна алею дапоўнілі 20 кустоў бэзу Меера. Лічба выбрана не выпадкова. Гэта адпавядае 15 нашым факультэтам, 4 каледжам і Інстытуту павышэння кваліфікацыі. Дарэчы, гэты від бэзу названы ў гонар Карла Антонавіча фон Меера - расійскага сістэматыка-батаніка, ураджэнца Віцебска, які быў дырэктарам Імператарскага Батанічнага саду ў Санкт-Пецярбургу.

Прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі, а таксама юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы высадзілі бэз ў рамках праекта «Зялёны ўніверсітэт» і напярэдадні 82-й гадавіны з дня стварэння Alma mater. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду ініцыятыў факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

У тэму:

Гатунак «Палібін» (Palibin) самы папулярны з усіх гатункаў бэзу Меера. У вышыню куст дасягае 120 - 150 см, у шырыню - каля 150 см. Квітнее ў маі суквеццямі ружова-ліловага колеру, якія затым становяцца светла-ружовымі. Паўторна заквітае ў канцы жніўня. Расліна мае вельмі насычаны і прыемны водар. Восенню цёмна-зялёнае лісце станові цца чырванавата-фіялетавым.