Аляксандра Карэліна смела можна назваць унікальным чалавекам. Яго спартыўная кар'ера змагара грэка-рымскага стылю была выбітнай! Ён тройчы браў «золата» на Алімпійскі гульнях і быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса - на працягу 13 гадоў не прайграў ніводнай сутычкі. Змагар 12 разоў станавіўся чэмпіёнам Еўропы, з'яўляецца абсалютным чэмпіёнам свету.
Сёння Аляксандр Карэлін доктар педагагічных навук, прафесар, дзяржаўны і палітычны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы пяці скліканняў, член Савета Федэрацыі, член прэзідыума генеральнага савета палітычнай партыі «Адзіная Расія».