Вучоная ступень: доктар фізіка-матэматчных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №1 ад 21.01.2013
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 1 снежня 1946 ў в. Брылькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1969). З 1969 года працаваў ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Да тэорыі лінейных ураўненняў у тапалагічных вектарных прасторах”. У 1987 годзе – доктарскую дысертацыю “Экспаненцыяльныя вектары і дыферэнцыяльныя ўраўненні”. З 1975 года –загадчык кафедры функцыянальнага аналізу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навуковыя працы па функцыянальнаму аналізу і яго дадатках: тэорыі аператараў, дыферэнцыяльна-аператарных ураўреннях, спектральнай тэорыі, тэорыі абагульненых функцый, неархімедаву аналізу, матэматычнай фізіцы. Распрацаваў якасную тэорыю лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў з рэгулятарнымі аператарамі ў лакальна-выпуклых прасторах. Увёў паняцце вектара экспаненцыяльнага тыпу і на яго аснове пабудаваў функцыянальны падлік, які ўжываецца пры даследаванні дыферэнцыяльных і дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях. Пабудаваў (сум. з А.Б. Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый (мнемафункцый). Распрацаваў тэорыю абагульненых функцый і мнемафункцый на групе адэляў з ужываннем у матэматычнай і квантавай фізіцы. Даследаваў розныя межавыя задачы для ўраўненняў з прыватнымі вытворнымі. Быў навуковым рэдактарам першага ў Беларусі “Руска-беларускага матэматычнага слоўніка” (1993), сааўтарам і навуковым кансультантам першай у Беларусі “Матэматычнай энцыклапедыі” (2001). Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл прац “Аператарныя метады ў дыферэнцыяльных ураўненнях”. Прэмія ЛКСМБ 1978 г. за цыкл прац “Лінейныя дыферэнцыяльныя ўраўненні ў лакальна-выпуклых прасторах”. Аўтар каля 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Навуковыя інтарэсы – функцыянальны аналіз; дыферэнцыяльна-аператарныя ўраўненні; ўраўненні з прыватнымі вытворнымі; матэматычная фізіка; абагульненыя функцыі; неархімедаў, р-адычны і адэльны аналіз; алгебры абагульненых функцый; спектральная тэорыя; квантавая механіка. Лаўрэат прэміі ленінскага камсамола Беларусі (1978), Выдатнік народнай адукацыі БССР (1986), Лаўрэат дзяржаўнай прэміі РБ (1996). Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2013 годзе. Пайшоў з жыцця 9 снежня 2016 года.