Вучоная ступень: доктар філалагічных навук
Вучонае званне: прафесар, заслужаны дзеяч навукі Расійскай Федэрацыі
Пасада на момант прысваення звання: кіраўнік Аддзела гісторыі славянскіх літаратур Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №3 ад 26.03.2012
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 22 лютага 1932 ў Волагдзе. Скончыў філалагічны факультэт МДУ імя М.В. Ламаносава (1954) па спецыяльнасці "Польская філалогія", аспірантуру Інстытута славяназнаўства РАН (1957). На працягу дваццаці гадоў ён займаў пасаду віцэ-дырэктара Інстытута славяназнаўства Акадэміі Навук СССР, а з 1991 года Расійскай Акадэміі Навук. Загадваў аддзелам славянскіх літаратур пры РАН з 1989 года. Старшыня дысертацыйнага савета па філалогіі РАН і дысертацыйнага савета МДУ, старшыня Міцкевіцкай камісіі Савета па гісторыі сусветнай культуры РАН, член Расійскага нацыянальнага камітэта славістаў і расійска-польскай гістарычнай камісіі, намеснік старшыні асацыяцыі культурнага і дзелавога супрацоўніцтва з Польшчай. Член рэдкалегіі шэрагу навуковых часопісаў. Працаваў у Інстытуце славяназнаўства з 1957 года (малодшы навуковы супрацоўнік, затым старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара (1988-2005), загадчык аддзела, галоўны навуковы супрацоўнік). Аўтар больш за 430 навуковых публікацый, з іх больш за 10 манаграфій. Узнагароджаны двума ордэнамі - Ордэнам дружбы Расійскай Федэрацыі і Камандорскім крыжам з зоркай за заслугі перад Польскай Рэспублікай. Загадчык аддзела гісторыі славянскіх літаратур, старшыня дысертацыйнага савета па філалогіі. Член рэдкалегіі часопіса «Славяназнаўства», «Славянскага альманаха", старшыня Міцкевіцкай камісіі Савета па гісторыі сусветнай культуры РАН, член расійска-польскай гістарычнай камісіі, намеснік старшыні таварыства «Расія - Польшча». Пайшоў з жыцця 25 мая 2012 года.