Вучоная ступень: доктар фізіка-матэматычных навук
Вучонае званне: прафесар, акадэмік РАН
Пасада на момант прысваення звання: віцэ-прэзідэнт РАН, член НАН Беларусі, рэктар Санкт-Пецярбургскага акадэмічнага ўніверсітэта – навукова-адукацыйнага цэнтра нанатэхналогій РАН
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №4 ад 25.04.2011г.
Кароткая біяграфія: Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня Прэзідыума Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН, лаўрэат Нобелеўскай прэміі, акадэмік, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі. Нарадзіўся ў 1930 годзе ў горадзе Віцебску. Вучыўся на факультэце электроннай тэхнікі Ленінградскага электратэхнічнага інстытута імя У.І. Ульянава па парадзе школьнага настаўніка фізікі, Якава Барысавіча Мельцэрзона. Пасля заканчэння ЛЭТІ быў прыняты на працу ў Фізіка-тэхнічны інстытут імя А.Ф. Іофэ ў лабараторыю У.М. Тучкевіча. З яго ўдзелам былі распрацаваны першыя айчынныя транзістары і сілавыя германіевыя прыборы. За комплекс праведзеных работ у 1959 Ж.І. Алфёраў атрымаў першую ўрадавую ўзнагароду. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1959 годзе. У 1970 Жарэс Алфёраў абараніў доктарскую дысертацыю. У 1972 годзе стаў прафесарам, а ў 1973 годзе – загадчыкам базавай кафедры оптаэлектронікі ЛЭТІ. Кафедра працавала ў цесным кантакце з Фізіка-тэхнічным інстытутам імя А.Ф. Іофэ. У 1988 Ж.І. Алфёраў арганізаваў у Політэхнічным інстытуце фізіка-тэхнічны факультэт. У гэты ж час арганізаваны ліцэй. Наступным крокам стала аб’яднанне ўсіх адукацыйных структур пад адным дахам. У 1999 годзе будынак Навукова-адукацыйнага цэнтра (НАЦ) ўступіў ў строй. У 1972 годзе ён стаў прафесарам, а праз год – загадчыкам базавай кафедры оптаэлектронікі ЛЭТІ. У пачатку 1990-х гадоў адным з асноўных накірункаў прац, якія праводзяцца пад кіраўніцтвам Ж.І. Алфёрава, становіцца атрыманне і даследаванне ўласцівасцяў нанаструктур паніжанай памернасці: квантавых дратоў і квантавых кропак. Яго даследаванні заклалі асновы прынцыпова новай электронікі з вельмі шырокім дыяпазонам прымянення, вядомай сёння як “зонная інжынерыя”. У 2000 годзе Жарэс Алфёраў стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за распрацоўкі ў паўправадніковай тэхніцы, падзяліўшы яе з навукоўцамі Г. Крэмерам і Д. Кілбі. Аўтар больш за 500 навуковых прац, 3 манаграфій і 50 вынаходніцтваў. Ж.І. Алфёраў заснаваў Фонд падтрымкі таленавітай моладзі, якая навучаецца, для садзейнічання яе прафесійнаму росту, заахвочвання творчай актыўнасці ў правядзенні навуковых даследаванняў у прыярытэтных галінах навукі. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2011 годзе. Пайшоў з жыцця 1 сакавіка 2019 года.