Вучоная ступень: доктар эканамічных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 29 лістапада 1948 года ва Украіне. З 1967 да 1972 года – студэнт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава. 1972–1975 гады – аспірант Савета па вывучэнні вытворчых сіл пры Дзяржплане СССР (г. Масква). 1976–1982 гады – старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Навукова-даследчага інстытута эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (НДІЭМП) пры Дзяржплане БССР (г. Мінск, Гомель). У 1976 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму “Пытанні методыкі рэгіянальнай эканамічнай ацэнкі прыродных рэсурсаў”. 1982–1989 гады – дацэнт, загадчык кафедры, прарэктар па вучэбнай працы Гомельскага кааператыўнага інстытута. У 1988 годзе ў МДУ імя М.В. Ламаносава абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені доктара эканамічных навук на тэму “Вымярэнне і планаванне рэгіянальнай эканамічнай эфектыўнасці грамадскай вытворчасці (пытанні метадалогіі)”. 1989–1995 гады – намеснік дырэктара па навуковай працы Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Дзяржплана БССР (г. Мінск). 1995–1996 гады – першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 1996–2002 гады – Міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь. 2002 – да цяперашняга часу – рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1993) , Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1998), Акадэмік міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (Масква), Акадэмік Акадэміі рэгіянальных навук (Масква), Ганаровы доктар Кіеўскага нацыянальнага эканамічнага ўніверсітэта імя В. Гетмана (2006), Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта эканомікі і фінансаў (2008), узнагароджаны Ордэнам Пашаны Рэспублікі Беларусь (2007 г.). Заснавальнік і галоўны рэдактар“Беларускага эканамічнага часопіса” (з 1997 г.), член рэдкалегіі часопісаў “Беларуская думка” (з 1992 г.) , “Эканоміка Беларусі” (з 2004 г.), член падкамітэту па прысуджэнні Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь. Старшыня Рэспубліканскага савета рэктараў вышэйшых навучальных устаноў. Аўтар больш за 190 навуковых прац па праблемах макраэканомікі і кіравання: сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і пераходу яе эканомікі да рынкавых адносінаў; метадалогіі і практыкі распрацоўкі доўга- , сярэдне- і кароткатэрміновых прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ва ўмовах транзітыўнай эканомікі; прагназавання развіцця складаных сацыяльна - эканамічных сістэм. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2010 годзе.