Вучоная ступень: доктар педагагічных навук
Вучонае званне: прафесар
Пасада на момант прысваення звання: рэктар Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л.Н.Талстога (РФ)
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзілася 23 лістапада 1952 года. У 1969 годзе паступіла на гісторыка-філалагічны факультэт Тульскага дзяржаўнага педінстытута імя Л.М. Талстога, які скончыла на выдатна ў 1973 годзе. Пасля заканчэння інстытута Н.А. Шайдэнка некалькі гадоў працавала настаўнікам у сельскай сярэдняй школе. У 1977 годзе Н.А. Шайдэнка перайшла на працу ў педінстытут, дзе выкладала на кафедры педагогікі, арганізоўвала практыку студэнтаў і фарміравала новы ў той час рух педагагічных атрадаў, паралельна займаючыся навуковай працай. У 1981 годзе ўзначаліла завочнае аддзяленне. У 1981 годзе прысвоена званне навуковай ступені кандыдата педагагічных навук. З 1986 года Н.А. Шайдэнка працавала прарэктарам па вучэбна-выхаваўчай рабоце. У кастрычніку 1992 Н.А. Шайдэнка ўзначаліла ТДПІ імя Л.М. Талстога. У 1994 годзе абараніла дысертацыю доктара педагагічных навук. У 1997 годзе Н.А. Шайдэнка паўторна абрана рэктарам, узначальвала ўніверсітэт да 2012 года. Аўтар больш за 200 навуковых прац. Н.А. Шайдэнка ўзнагароджана значком “Выдатнік народнай адукацыі”, нагрудным знакам “Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі РФ”, медалём ордэна “За заслугі перад Айчынай” II ступені, шматлікімі граматамі, падзякамі. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена ў 2010 годзе.