Вучонае званне: акадэмік
Пасада на момант прысваення звання: рэктар Вільнюскага педагагічнага ўніверсітэта (Літва)
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №7 ад 27.01.2010 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 17 кастрычніка 1941 года ў мястэчку Субачус Панявескай акругі Літоўскай Рэспублікі. У 1956 г. паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Віленскага дзяржаўнага ўніверсітэта на спецыяльнасць “Літоўская мова і літаратура”, але скончыўшы два курсы гісторыка-філалагічнага факультэта, паступіў на філасофскі факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава. Пасля заканчэння Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта атрымаў мэтавае накіраванне ў аспірантуру пры кафедры эстэтыкі таго ж універсітэта. У 1972 годзе Альгірдас Гайжуціс паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Пра прыроду мастацкіх каштоўнасцяў”, а ў 1984 г. – дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара гуманітарных навук. Тэма доктарскай дысертацыі – “Духоўна-творчы патэнцыял мастака”. У 1990 годзе Альгірдас Гайжуціс быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Літоўскай Рэспублікі. У 1995 годзе на тую ж пасаду абіраецца яшчэ на адзін тэрмін. З 2003 года Альгірдас Гайжуціс – рэктар Віленскага педагагічнага ўніверсітэта, калі з 20 кастрычніка 2011 года Віленскі педагагічны ўніверсітэт перайменаваны ў Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук, з'яўляўся рэктарам ЛУАН па 2018 год. Асноўныя навуковыя інтарэсы і навуковая дзейнасць акадэміка Альгірдаса Гайжуціса звязаныя з праблемамі каштоўнаснай інтэрпрэтацыі мастацтва і духоўнага жыцця, развіццём ідэй еўрапейскай філасофіі і ўплывам на літоўскую культуру. У 2009 годзе Альгірдас Гайжуціс абраны акадэмікам Нацыянальнай алімпійскай акадэміі Літоўскай Рэспублікі і ўзнагароджаны Алімпійскай зоркай – вышэйшай узнагародай Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Ганаровы прафесар БДПУ. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2010 годзе.