Вучоная ступень: доктар філасофскіх навук
Вучонае званне: сапраўдны член (акадэмік) АПН Украіны
Пасада на момант прысваення звання: член-карэспандэнт НАН Украіны
Пратакол пасяджэння Савета ўніверсітэта: №13 ад 02.06.2009 г.
Кароткая біяграфія: Нарадзіўся 1 студзеня 1949 г. у с. Савінка Канатопскага раёна Сумскай вобласці. Скончыў філасофскі факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Працаваў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам, прафесарам Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, намеснікам міністра адукацыі, першым намеснікам міністра адукацыі Украіны, рэктарам Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.П. Драгаманава. Аўтар больш за 450 навуковых прац, сярод якіх 12 індывідуальных і каля 45 калектыўных манаграфій, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. В.П. Андрушчанка з’яўляецца галоўным рэдактарам часопісаў “Вышэйшая адукацыя Украіны”, “Практычная філасофія”, “Чалавек і палітыка”, “Генезіс”, “Навуковы часопіс універсітэта імя М.П. Драгаманава”, сябрам рэдкалегіі часопісаў “Прэзідэнт”, “Гуманітарная адукацыя”, “Памяць стагоддзяў”. В.П. Андрушчанку прысвоена ганаровае званне “Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны” (1997) ; узнагароджаны ордэнамі “За заслугі III ступені” (2004 ), “За заслугі II ступені” (2008), Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета Украіны (2002, 2003, 2009 гг.), Нагрудным знакам “Знак пашаны” Кіеўскага гарадскога старшыні, ордэнамі і медалямі царкоўных (духоўных) і грамадскіх арганізацый, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі і навукі, Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, Акадэміі педагагічных навук Украіны, Дзяржаўнага камітэта па справах моладзі і турызму, Усеўкраінскага таварыства “Просвіта” імя Т.Г. Шаўчэнкі, Таварыства “Веды Украіны”. Званне Ганаровага прафесара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена ў 2009 годзе.