Удзельнікі Рэспубліканскага агляду-конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі «АРТ-вакацыі» ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь!
22 мая студэнты педагагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта наведалі Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя Я.Ф.Карскага, дзе адбылася цікавая сустрэча-дыскусія «Чытаць ці не чытаць?» пра ролю сямейнага чытання ў жыцці.
У Гродзенскай вобласці сёння, 27 мая, пачаўся адзін з самых значных этапаў у жыцці тысяч абітурыентаў - ЦЭ і ЦТ. Гэтыя іспыты з'яўляюцца абавязковымі для ўсіх выпускнікоў школ і служаць ключавым фактарам пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
У ліку выдатных асоб з розных сфер дзейнасці, якім былі прысуджаны дзяржаўныя ўзнагароды, аказаліся і прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Аб гэтым сведчыць Указ № 213, падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 23 мая.
Форум праходзіць на базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з 21 па 24 мая і сабраў больш за 190 маладых вучоных з устаноў вышэйшай адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадстаўнікоў Рэспубліканскага савета працуючай моладзі. Упершыню ў Форуме бяруць удзел прадстаўнікі з Расійскай Федэрацыі.
У ліку выдатных асоб з розных сфер дзейнасці, якім былі прысуджаны дзяржаўныя ўзнагароды, аказаліся і прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Аб гэтым сведчыць Указ № 213, падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 23 мая.
Падпісанне пагаднення паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Ціндаоскім каледжам дашкольнай адукацыі аб рэалізацыі сумеснага праекта па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" адбылося ў рамках візіту купалаўскай дэлегацыі ў Кітайскую Народную Рэспбуліку.
Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры. Мерапрыемства адбудзецца 24 мая.
21 мая ў раёне вёскі Нямнова прайшоў моладзевы турысцка-спартыўны злёт «Аўгустоўскі канал – гісторыя, якая стала легендай». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 200-годдзя з пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала і прысвечана гераізму абаронцаў унікальнай гідратэхнічнай канструкцыі першай трэці ХІХ стагоддзя і беларускай зямлі ад германскай агрэсіі ў гады Першай і Другой сусветных войнаў.
Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Ірынай Кітурка знаходзіцца ў Кітаі з рабочым візітам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Таа.
Гродна наведвае дэлегацыя Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам. Галоўнай мэтай візіту стала развіццё міжрэгіянальных і гандлёва-эканамічных сувязей, інавацыйнага ўзаемадзеяння, наладжванне адносін у сферы культуры і турызму. У рамках візіту Пасол наведаў Купалаўскі ўніверсітэт і паразмаўляў са студэнтамі з Кітая, якія вучацца ў нашым універсітэце.
Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 22 мая 2024 года вучоная ступень доктара гістарычных навук прысуджана Ірыне Кітурка, рэктару ГрДУ імя Янкі Купалы.
21 мая адбылася рабочая сустрэча прарэктара па навуковай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Наталлі Башун, старшыні Савета маладых вучоных універсітэта Аляксандра Горнага і начальніка навукова-даследчай часткі Антона Глазева з актывам Студэнцкага навуковага таварыства ўніверсітэта.
Учора, 21 мая, у Гродне прайшла 3-я чарговая сесія Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Адным з прынятых рашэнняў стала стварэнне Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў, у склад якога ўвайшлі актывісты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
21 мая ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося смешнае і яркае мерапрыемства - Кубак рэктара каманд КВЗ-2024. У гумарыстычным спаборніцтве прынялі ўдзел чатыры каманды: «Якуб Колас» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, «BAR» Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «1 клас» філалагічнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта і каманда «Смехары» з горада Гродна.
Міністэрства абароны запрашае прыняць удзел у фотаконкурсе "Беларусь памятае…", прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Дэлегацыя Купалаўскага ўніверсітэта, якую ўзначальвае рэктар Ірына Кітурка, адправілася ў Кітай з рабочым візітам. У склад дэлегацыі таксама ўвайшлі прарэктар па вучэбнай працы Лявонцій Паўлаў і старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
Тыдзень сям'і прайшоў з 15 па 21 мая і аб'яднаў прадстаўнікоў усіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
У Пінску прайшлі спаборніцтвы па летнім мнагаборстве «Здароўе» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучальных каледжаў. Каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца.
20 мая на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы дацэнты кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Ірына Майсеева і Рыгор Траццякоў правялі мерапрыемства з замежнымі студэнтамі на тэму захавання заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прафілактыкі супрацьпраўных паводзін.
В Пскове состоялся Второй российско-белорусский форум студенческих СМИ «Индустрия медиа», который объединил 150 представителей студенческих СМИ из 50 университетов России, 19 университетов Беларуси и Комратского государственного университета АТО Гагаузия. Среди участников была и команда Гродненского государственного университета имени Янки Купалы.У Пскове адбыўся Другі расійска-беларускі форум студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя», які аб'яднаў 150 прадстаўнікоў студэнцкіх СМІ з 50 універсітэтаў Расіі, 19 універсітэтаў Беларусі і Камрацкага дзяржаўнага ўніверсітэта АТА Гагаузія. Сярод удзельнікаў была і каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Конкурс праходзіў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве. Удзел у ім бралі сем каманд з Брэста, Горак, Гродна, Мінска і Магілёва. Конкурсная праграма была разлічана на тры дні, і за гэты час сем'і прайшлі нямала цікавых і захапляльных іспытаў. Гран-пры конкурсу заваявалі 22-гадовыя Вера Мартынава, магістрантка юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, і яе муж Яўген Вярбіцкі, які скончыў Акадэмію МУС.
Навуковая канферэнцыя «Стратэгіі барацьбы са злачыннасцю ва ўмовах глабалізацыі інфармацыйнага грамадства» прайшла на юрыдычным факультэце 17 траўня і аб'яднала прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Казахстан і Узбекістан.
У рамках падрыхтоўкі да правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ва ўніверсітэце праведзены арганізацыйная нарада для членаў арганізацыйных камісій карпусоў правядзення ЦЭ і ЦТ і навучальны семінар для педагагічных работнікаў і арганізатараў.
У красавіку стартаваў грамадзянска-патрыятычны праект «Дарогамі Перамогі», у рамках якога купалаўцы адправіліся ў кожны раён гродзенскай вобласці з пастаноўкай «Нельга забыць». У гэтым годзе нумары прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы запрашае да ўдзелу ў конкурсе таленавітых студэнтаў, у якіх ёсць ідэі, здольныя змяніць свет і прыўнесці інавацыі ў розныя галіны і сферы дзейнасці. Важная ўмова - ваш праект павінен мець патэнцыял камерцыялізацыі.
Сёння, 17 мая 2024 года, у палацава-паркавым комплексе "Вялікі Свяцк Валовічаў" пачала работу рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Аўгустоўскі канал: праблемы вывучэння, захавання і папулярызацыі", прысвечаная 200-годдзю пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала. Суарганізатарам канферэнцыі выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы!
Пасяджэнне праходзіць другі раз і прысвечана пытанням гістарычнай навукі і гістарычнай адукацыі ў рамках расійска-беларускага сацыягуманітарнага ўзаемадзеяння. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства і сабрала прадстаўнікоў вядучых універсітэцкіх і акадэмічных цэнтраў Расіі і Беларусі, дзе вывучаецца і даследуецца гістарычная навука. Сярод экспертаў форуму - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.
Май - выдатны месяц, напоўнены жыццём, імкненнем да новага. У маі мы адзначаем знакавыя святы - Дзень працы, Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага і, вядома, Дзень Перамогі. 9 мая - асаблівы дзень у календары мільёнаў людзей! Мы памятаем і шануем ветэранаў заўсёды, але ў Дзень Перамогі акумулюем усю нашу павагу і любоў да гэтых неверагодных людзей. Асаблівае месца ў сэрцы купалаўцаў займае Валянціна Пятроўна Баранава, якая шмат гадоў працавала ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы, - вялікая жанчына, якая пайшла на фронт зусім маладзенькай дзяўчынай. Ад імя супрацоўнікаў і студэнтаў Валянціну Пятроўну з Днём Перамогі павіншавала рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка.
10 мая Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній наведаў ГрДУ імя Янкі Купалы і правёў са студэнтамі дыялогавую пляцоўку "Духоўна-маральныя каштоўнасці як аснова фарміравання асобы". Гэтая сустрэча была арганізавана напярэдадні Міжнароднага дня сям'і, і падчас сустрэчы Архіепіскап Антоній звярнуў асаблівую ўвагу на сямейныя каштоўнасці.
10 прадстаўнікоў моладзі ГрДУ імя Янкі Купалы прынеслі клятву вернасці дзяржсімвалам на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску 12 мая.
Больш за 180 вучоных 16-17 мая прымуць удзел у XVII Міжнародных Карскіх чытаннях "Славянскі свет і нацыянальная маўленчая культура ў сучаснай камунікацыі" ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
15 мая штогод адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. У Купалаўскім універсітэце да свята кахання і сям'і падрыхтавалі цыкл яркіх і душэўных мерапрыемстваў.
Урачыстае шэсце, парад і салют - праграма Дня Перамогі ў Гродне. Давайце разам адзначым Дзень Перамогі з размахам і павагай да подзвігу нашых продкаў!
Напярэдадні свята Вялікай Перамогі гасцінная Гродзеншчына аб'яднала больш за 300 навучэнцаў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. За перамогу ў фінальным этапе марафону на працягу трох дзён змагаліся 18 каманд, у якія ўвайшлі рабяты з Беларусі і Расіі.
8 мая ў Гродне адбыўся абласны этап Рэспубліканскага конкурсу прыгажосці і таленту "Каралева студэнцтва Беларусі". У гэтым прэстыжным спаборніцтве прынялі ўдзел 9 таленавітых студэнтак Гродзеншчыны. Тытул "Каралева студэнцтва Беларусі" на абласным этапе атрымала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Юлія Сінкевіч.
Маштабнае свята ў горадзе пачалося раніцай з акцыі "Беларусь памятае", прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі да брацкай магілы ў парку Жылібера. Па вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Дзяржынскага стройнай калонай прайшлі праўнукі пераможцаў, а на плошчы Тызенгаўза гродзенцаў чакаў плац-канцэрт курсантаў ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы і ўрачысты вальс, у якім закружыліся і купалаўцы. На плошчы Леніна адбыўся мітынг, а потым тут на працягу ўсяго дня праходзіў канцэрт.
У выніку паспяховай абароны бізнес-праектаў новымі рэзідэнтамі Навукова-тэхналагічнага парку Купалаўскага ўніверсітэта сталі: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіндом лагістык», індывідуальныя прадпрымальнікі Ганна Хаменя і Міхаіл Афанасенка.
Учора, 7 мая, напярэдадні Дня Перамогі адбылася міжуніверсітэцкая студэнцкая грамадзянска-патрыятычная акцыя па месцах баявой славы Гродзеншчыны, ініцыяваная факультэтам гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прадстаўнікі факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у адкрыцці Рэспубліканскага маладзёжнага кірмашу вакансій, які прайшоў у Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы.
У Тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая цырымонія, прысвечаная заканчэнню навучання навучэнцаў па адукацыйнай праграме “Бізнес-адміністраванне. Фінансы. Лагістыка».
Паважаныя купалаўцы! Мы рады аб'явіць аб правядзенні конкурсу па распрацоўцы Прызначэння Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Гэта цудоўная магчымасць для вас праявіць свае творчыя здольнасці і ўнесці свой уклад у развіццё нашай альма-матэр.
2 мая ў сценах ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся Савет універсітэта. Традыцыйна на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у навучальнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
З 29 красавіка па 1 мая ў Мінску адбыўся Першы беларуска-ўзбекскі форум прафесійнай адукацыі. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала ўмацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.
Студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Амелія Юдзіна родам з Екацярынбурга. Дзяўчына расказала пра тое, чаму выбрала вучобу і працу ў Беларусі, і пра любоў да барсукоў.
Удзельнікі калегіі наведалі ВНВА "Студэнцкі медыяцэнтр" пры кафедры журналістыкі. Падчас экскурсіі па медыяцэнтры дэлегацыя на чале з Андрэем Кунцэвічам, першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілася з напрамкамі дзейнасці медыяцэнтра, студэнцкімі праектамі, асаблівасцямі практыкаарыентаванай падрыхтоўкі будучых журналістаў.
Аб рабоце са студэнтамі ў аўдыторыі і палявых умовах, аб любові да мохаў і краязнаўчых экскурсіях па фартах Гродзенскай крэпасці, аб навуковых адкрыццях і папулярных ведах захоплена і натхнёна расказала калегам дацэнт кафедры батанікі ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Саковіч.
28 красавіка ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта адбылася XXIV алімпіяда Школы дакладных навук факультэта матэматыкі і інфарматыкі па матэматыцы сярод навучэнцаў 4–9 класаў.
Дыялог па гарачых слядах VII Усебеларускага народнага сходу 29 красавіка сабраў у вялікай актавай зале студэнтаў універсітэта.