На працягу 2014/2015 навучальнага года купалаўскі ўніверсітэт праводзіў конкурс «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», у якім прынялі ўдзел установы агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабліва актыўнымі былі школы і гімназіі Гродзеншчыны.
Пераможцамі і прызёрамі конкурсу былі прызнаныя тыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, чые выпускнікі ў большасці сваёй выбралі наш універсітэт падчас прыёмнай кампаніі 2015 года.
Пераможцы і прызёры былі вызначаны ў наступных намінацыях:
катэгорыя «Гродна»
Месцв | Установа адукацыі | Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт |
1 месца | ДУА «Сярэдняяя школа № 15 імя Д.М. Карбышава г. Гродно» | 66,67 % |
2 месца | ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Гродна» | 64,29 % |
3 месца | ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Гродна» | 57,33 % |
катэгорыя «Горад»
Месца | Установа адукацыі | Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт |
1 месца | УА «Дзяржаўная гімнаіия г. Скідзель» | 44,44 % |
2 месца | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Шчучын» | 33,33 % |
3 месца | ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Скідзель» | 32,35 % |
катэгорыя «Рэгіён»
Месца | Учреждение образования | Працэнт выпускнікоў 2015 года, якія паступілі ва ўніверсітэт |
1 место | ДУА «Рацічская сярэдняя школа Гродзенскага раёна» | 55,56 % |
2 месца | ДУА «Міжэвічская сярэдняя школа Слонімскага раёна» | 50,00 % |
ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Галавічпольскі дзіцячы сад – сярэдняя школа Шчучынскага раёна» | 50,00 % |
3 месца | ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонімскага раёна» | 50,00 % |
ДУА «Дубненская сярэдняя школа Мастоўскага раёна» | 50,00 % |
Пераможца ў намінацыі «Прарыў года» вызначаны не быў.
Па выніках конкурсу пераможцам і прызёрам была аказана бязвыплатная (спонсарская) матэрыяльная дапамога на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, прысвоены статус «Школа-партнёр Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы», уручаны адпаведны сертыфікат, а таксама заключаны дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыйнай дзейнасці з універсітэтам на 3 гады.