Арганізатарам мерапрыемства выступіла Гродзенская абласная аргструктура РДГА «Веды». Спікерам стаў старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра паліталогіі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, кандыдат палітычных навук, эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Маркевіч. Удзельнікі семінара гаварылі аб грамадзянска-патрыятычных каштоўнасцях сучасных беларусаў. Дадзеная тэма асабліва актуальная зараз, калі інфармацыйная прастора перапоўнена, і далёка не ўсё нясе канструктыўныя ідэі. Выразныя арыенціры і апора на досвед мінулых пакаленняў і традыцыйныя каштоўнасці дазваляюць смела ісці наперад.
Падобныя семінары для РДГА «Веды» звыклая практыка. Бо мэтай аб'яднання з'яўляецца распаўсюджванне навуковых ведаў, узмацненне іх уплыву на развіццё інавацыйнага мыслення і сацыяльнай актыўнасці грамадзян, зацвярджэнне здаровага ладу жыцця, забеспячэнне стабільнасці і грамадзянскай згоды ў Рэспубліцы Беларусь. У апошнія гады арганізацыя яшчэ больш актыўна ўключылася ў дасягненне гэтай мэты і ў розныя працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве.
Дарэчы, у студзені гэтага года старшынёй Гродзенскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА «Беларускае таварыства «Веды» была пераабрана рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. Пасаду першага намесніка зноў заняла Святлана Вараніца, а намеснікам быў абраны намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Гецэвіч.