Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Май 2019 11:33

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай інтэрнэту рэчаў IoT focus Minsk 2019

14030 4Канферэнцыя прайшла 22 мая ў Канферэнц-цэнтры IBB у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Рау.

Сустрэча была арыентавана на тых, хто распрацоўвае і ўкараняе прадукты і рашэнні ў сферы Internet of Things. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта Ігар Шчука, Яўген Турэвіч, Карней Сава, Прохар Макей і магістранты Ягор Клеін і Аляксандр Калінаў пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі электрафізічных вымярэнняў Артура Ліцкевіча.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены 24 даклады вядучых прадстаўнікоў IT-індустрыі Рэспублікі Беларусь і замежных арганізацый, 15 праектаў і прататыпаў прылад IoT, а таксама праведзена 2 варкшопа, на якіх удзельнікі змаглі атрымаць практычныя навыкі ў галіне праграмавання кантролераў сістэм інтэрнэту рэчаў.

Асаблівую цікавасць выклікалі даклады, прысвечаныя развіццю стартапаў ў галіне інфармацыйных тэхналогій: ад праекта - да працуючай кампаніі. На панэльнай дыскусіі «Трэнды развіцця Інтэрнэту рэчаў. Як абраць аптымальную мадэль развіцця IoT для Беларусі» былі  разгледжаны трэнды развіцця Інтэрнэту рэчаў, разнастайнасць розных пратаколаў і адсутнасць агульнапрынятых стандартаў, а таксама пытанні бяспекі Інтэрнэту рэчаў. Таксама быў прадстаўлены шэраг праектаў у галіне аўтаматызацыі розных працэсаў: ад транспарту і сельскай гаспадаркі да інтэлектуальных сістэм кіравання будынкамі і тэхналогій машыннага навучання.

Рабяты прынялі ўдзел у практычным занятку з платамі NodeMCU, атрымалі практычныя навыкі праектавання мікракантролерных прылад пад кіраўніцтвам вядучых спецыялістаў галіны, азнаёміліся з дэманстрацыйнымі стэндамі кампаній і распрацоўшчыкаў, іх прадукцыяй і найноўшымі прататыпамі прылад.