У рамках канферэнцыі запланавана пленарнае пасяджэнне, а таксама работа секцый у двух навуковых напрамках: "Геалагічныя і ландшафтна-геаграфічныя асаблівасці, біяразнастайнасць і ахова прыроды ў зоне Аўгустоўскага канала", а таксама "Аўгустоўскі канал у гісторыі Беларусі: падзеі, людзі, гістарычная памяць" .
Аўгустоўскі канал - выбітнае гідратэхнічнае збудаванне XIX стагоддзя, адзін з найбуйнейшых каналаў Еўропы, уключаны ў папярэдні Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У свеце існуе ўсяго тры падобныя каналы: Каледонскі ў Вялікабрытаніі, канал Гота ў Швецыі і Аўгустоўскі, размешчаны на тэрыторыі Польшчы і Беларусі.