Рабяты родам з Маладзечна, пазнаёміліся, калі ім было па 15 гадоў - вучыліся разам у адным класе. Шмат гадоў сябравалі, а з часам нарадзілася і каханне. У будучым жонцы Вера ўбачыла важныя для яе прыстойнасць і надзейнасць. Ён у ёй - прыгажосць, далікатнасць і розум. Вера зараз вучыцца на першым курсе магістратуры ў нашым універсітэце, працуе інспектарам у Мінскай рэгіянальнай мытні. Яўген - камандзір узвода Дэпартамента аховы ў Заслаўі.
Аб'ядноўвае пару не толькі вялікае пачуццё, але і падабенства інтарэсаў: муж і жонка займаюцца спортам і любяць падарожнічаць, любяць рыхтаваць. Так што не дзіва, што больш за ўсё маладой сям'і спадабаўся кулінарны конкурс.
Шчыра віншуем Веру і Яўгена і жадаем шчаслівага шлюбнага жыцця!