Правядзенне форуму накіравана на фарміраванне адзінай міжуніверсітэцкай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, сумеснай рэалізацыі адзіных інфармацыйных пасылаў. Форум выступае ў якасці адной з платформ падтрымання дружалюбных адносін, пляцоўкай для абмеркавання актуальных для моладзі тэм і ідэй, а таксама фарміравання прафесійнай супольнасці.
У рамках форуму прайшоў конкурс на лепшы медыякантэнт студэнцкіх СМІ Расіі і Беларусі, прысвечаны захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і ўмацаванню дружалюбных сувязяў дзвюх краін. Ён праходзіў па пяці намінацыях: "Фота", "Відэа", "Тэкст", "Медыяпраект" і "Графічны дызайн".
- Медыяфорум стаў пляцоўкай новых магчымасцяў! Праграма была вельмі насычаная: лекцыі, майстар-класы, інтэнсіўная праца над праектамі. Удзельнікаў падзялілі на 10 каманд - гэта дапамагло нам пазнаёміцца са студэнтамі вядучых ВНУ не толькі Беларусі, але і Расіі. Шчырая цікавасць і энергія дапамаглі ўсяго за дзень падрыхтаваць і абараніць працу. У адзіным творчым тандэме 150 удзельнікаў стварылі не проста праект, а новую старонку ў гісторыі медыя Саюзнай дзяржавы, - падзялілася ўражаннямі студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк, удзельніца форуму.
Усе ркабяты павезлі з сабой запас яркіх эмоцый і новых ідэй, а студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анжаліка Стэфановіч стала лаўрэатам Другога расійска-беларускага форуму студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя".