Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 21 Май 2024 12:20

Навучэнцы каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі Рэспубліканскіх спаборніцтваў па летнім мнагаборстве «Здароўе»

pic1828У Пінску прайшлі спаборніцтвы па летнім мнагаборстве «Здароўе» Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь сярод навучальных каледжаў. Каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 зборных каманд, якія былі сфарміраваны з навучэнцаў каледжаў. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці брала ўдзел навучэнка Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы - Яна Шыманчук.

У праграму спаборніцтваў традыцыйна ўключаны наступныя віды: падцягванне на высокай перакладзіне (юнакі), згінанне і разгінанне рук ва ўпоры лежачы (дзяўчынкі і дзяўчаты), стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, бег 30 метраў, скачкі ў даўжыню, бег 1000 метраў дзяўчынкі, 200 і хлопчыкі, 3000 метраў юнакі і плаванне 50 метраў.

У першы дзень спаборніцтваў спартсмены прадэманстравалі свае ўменні і навыкі ў абыходжанні са зброяй і змагаліся паміж сабой у плаванні на 50 метраў вольным стылем.

Затым прадэманстравалі сваю выдатную фізічную падрыхтоўку ў забегу на 30 метраў, скачку ў даўжыню з месца і сілавой гімнастыцы сярод юнакоў і дзяўчат. І ў апошні дзень спаборнічалі ў бегу на 1000 метраў, 2000 метраў і 3000 метраў, дзе праявілі сваю цягавітасць.

Судзейства спаборніцтваў ажыццяўлялася па міжнародных правілах спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы, кулявой стральбе, зацверджаных міжнароднымі федэрацыямі па відах спорту і зарэгістраванымі ў Мінспорце.

У агульнакамандным заліку каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца.