Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Чэрвень 2024 10:43

Запрашаем стаць гледачамі акцыі "Памяць"!

photo 5449784762836311264 yУжо больш за 10 гадоў Гуманітарны каледж ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуе да Дня Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны праніклівую акцыю "Памяць". Штогод пастаноўка прысвечана пэўнай тэматыцы, і сёлета на мове тэатра будуць гаварыць аб аперацыі Баграціён.

Год за годам каманда аднадумцаў становіцца ўсё большай. Сёння творчы калектыў – гэта практычна ўвесь Гуманітарны каледж, студэнты і курсанты Купалаўскага ўніверсітэта. Навучэнцы і педагогі прыдумваюць і распрацоўваюць сцэнарый, касцюмы. Вынік кожнага выступлення - відэафільм, які ў верасні абавязкова паказваюць першакурснікам.

У гэтым годзе знамянальная дата - 80 гадоў з пачатку вызваленчай аперацыі «Баграціён». Не змяняючы традыцыі, новую гісторыю ўдзельнікі акцыі зноў раскажуць праз лёс чалавека. На гэты раз галоўным героем стане ваенны карэспандэнт Ілья Эрэнбург - аўтар першага ўжывання ў рускай літаратуры словазлучэння "Дзень Перамогі". Падчас вайны слова Эрэнбурга стала зброяй, яно надавала сіл і ўпэўненасці нашым салдатам падчас разлютаваных баёў і палохала нават самога Гітлера.

Акцыя адбудзецца 22 чэрвеня ў 23.00 ля Вечнага агню ў парку імя Жылібера. Уваход вольны! Станьце часткай гэтага неверагоднага прадстаўлення.