27 курсантаў атрымаюць дыпломы аб заканчэнні вышэйшай навучальнай установы і лейтэнанцкія пагоны і прымуць Кодэкс Гонару афіцэра. Усе выпускнікі дастойна вучыліся і выдатна вытрымалі дзяржаўныя іспыты.
Наперадзе выпускнікоў чакае вялікі шлях, але ісці па ім ім будзе не страшна, бо ўніверсітэт даў ім усе неабходныя веды, якія стануць падмуркам іх афіцэрскай кар'еры, якая несумненна будзе паспяховай!
Абавязкова прыходзьце і станьце часткай гэтага прыгожага свята!
ШТО? Урачысты выпуск афіцэраў.
ДЗЕ? Плошча Леніна.
Калі? 29 чэрвеня ў 11.00.