Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 15 Ліпень 2024 08:47

У ГрДУ імя Янкі Купалы падвялі вынікі першага дня прыёмнай кампаніі-2024

IMG 6327Дакументы на вочную і завочную формы атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі ў Купалаўскім універсітэце ў першы дзень падалі 706 абітурыентаў.

З усіх абітурыентаў, якія падалі дакументы ў ГрДУ імя Янкі Купалы на працягу першага дня прыёмнай кампаніі, 94 маюць магчымасць стаць студэнтамі без уступных іспытаў, 8 паступаюць па-за конкурсам.

133 абітурыенты маюць агульную суму балаў 300 і вышэй. Максімальная колькасць балаў 395 у абітурыенткі юрыдычнага факультэта Ягоравай Лізаветы Дзмітрыеўны.

Нагадваем, што прыём дакументаў для асоб, якія прайшлі навучанне ў профільных класах (групах) педагагічнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку і паступаючых у адпаведнасці з абзацамі 14 і 20 пункта 23 Правілаў прыёму асоб для атрымання агульнай вышэйшай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі, завяршаецца ў нядзелю 14 ліпеня ў 18:00. Гутарка для такіх абітурыентаў будзе праведзена 15 ліпеня.

Прыём дакументаў на ўсе формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, а таксама на платнай аснове пры паступленні на спецыяльнасці, на якія здаюцца ўступныя іспыты ў ГрДУ імя Янкі Купалы, прадоўжыцца да 17 ліпеня ўключна.

Трэба адзначыць, што для абітурыентаў, якія прайшлі рэгістрацыю ў Лічбавым кабінеце абітурыента, прымацавалі для папярэдняй праверкі свае дакументы і зарэгістраваліся ў электроннай чарзе, час, затрачаны на падачу дакументаў, быў мінімальны.

Важна звярнуць увагу, што рэгістрацыя ў Лічбавым кабінеце абітурыента прадугледжвае абавязковую асабістую падачу арыгіналаў дакументаў у прыёмную камісію па адрасе: вул. Леніна, 32.

Падрабязную інфармацыю аб ходзе прыёмнай кампаніі, прапанаваных спецыяльнасцях, тэрмінах падачы дакументаў і правядзення ўступных іспытаў можна даведацца на сайце www.abit.by, у пункце работы прыёмнай камісіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па адрасе вул. Леніна, 32, а таксама па тэлефонах:

+ 375 (152) 67-01-01 (шматканальны)

МТС +375 (33) 35 44 500

Life: +375 (25) 77 44 500