Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 09 Жнівень 2024 12:04

Дэкан факультэта фізічнай культуры – прыклад для купалаўцаў

IMG 95364 жніўня прайшоў сёмы па ліку «Міжнародны мінскі трыятлон – 2024». Падзея сабрала 1250 удзельнікаў. Купалавец па выніках трыятлона заваяваў медаль.

Дэкан факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Віталь Храмаў стаў сярэбраным прызёрам ва ўзроставай групе 55-59 гадоў на дыстанцыі «Палавінка».

Дыстанцыя «Палавінка» уключала ў сябе серыю захапляльных выпрабаванняў: 1,8 км плавання, 90 км велагонкі і 21 км бегу. Гэтая дыстанцыя патрабавала не толькі фізічнай цягавітасці, але і стратэгічнага мыслення, умення размяркоўваць сілы і эфектыўна выкарыстоўваць свае рэсурсы на кожным этапе спаборніцтваў.

Поспех Віталя Храмава на трыятлоне з'яўляецца не толькі ягонай асабістай перамогай, але і прыкладам для ўсіх удзельнікаў купалаўцаў. Яго ўпартасць, мэтанакіраванасць і адданасць спорту чарговы раз становяцца крыніцай натхнення.

Міжнародны мінскі трыятлон-2024 пакінуў незабыўныя ўражанні ва ўсіх яго ўдзельнікаў і гледачоў, стымулюючы да новых спартыўных выклікаў і подзвігаў.