Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 23 Жнівень 2024 16:54

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у педагагічнай канферэнцыі напярэдадні новага навучальнага года

photo 2024 08 23 14 53 34Сёння, 23 жніўня, адбылася абласная педагагічная канферэнцыя. Мерапрыемства прайшло ў абласной філармоніі г. Гродна і сабрала каля 800 прадстаўнікоў сістэмы адукацыі рэгіёну.

На канферэнцыю былі запрошаны намеснікі старшынь раённых выканаўчых камітэтаў, старшыні арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў абласнога выканаўчага камітэта і грамадскіх арганізацый, з якімі наладжана цеснае супрацоўніцтва, прадстаўнікі органаў прафілактыкі правапарушэнняў і нагляду.

Удзельнікамі важнай для педагагічнай грамадскасці падзеі сталі прарэктар па вучэбнай рабоце Лявонцій Паўлаў, намеснік дэкана педагагічнага факультэта Алена Бэкман, начальнік цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Алена Лапкоўская і прадстаўнікі каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

У рамках пленарнага пасяджэння форуму абмяркоўваліся галоўныя стратэгічныя мэты развіцця адукацыі ў рэгіёне, ключавыя прыярытэты ў галіне абароны правоў дзяцей і прадухілення сярод іх негатыўных паводзін.