Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Кастрычнік 2024 10:05

Каштоўнасці і традыцыі: у ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася сустрэча са свяшчэннікам

photo 5242291143260103544 yУ аўторак, 22 кастрычніка, купалаўцы прынялі ўдзел у духоўна-маральнай гутарцы на тэму: "Каханне не церпіць паспешнасці" са свяшчэннікам Аляксандрам Рудзінскім.

Дыялог са свяшчэннікам, які прайшоў у інтэрнаце нумар два Студгарадка ГрДУ імя Янкі Купалы стаў значнай падзеяй, якая аб'яднала моладзь у пошуках духоўнай апоры і разумення сучасных маральных арыенціраў. Мерапрыемства сабрала студэнтаў розных курсаў і факультэтаў.

На пачатку сустрэчы свяшчэннік звярнуўся да аўдыторыі з прывітальным словам, падкрэсліў, што кожны з нас сутыкаецца з рознымі выпрабаваннямі і сумневамі, і менавіта ў такія моманты важна мець магчымасць падзяліцца сваімі перажываннямі і атрымаць падтрымку.

Сустрэча атрымалася насычанай і душэўнай. Пасля актыўнага абмеркавання ўдзельнікі маглі пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы, дзелячыся сваімі думкамі і ўражаннямі. Многія студэнты адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць ім не толькі разабрацца ў сваіх пачуццях, але і знайсці аднадумцаў, якія разам імкнуцца да духоўнага развіцця.