Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Студзень 2025 10:31

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у дыстанцыйных трэнінгах

photo 5458883182901453944 yУ Купалаўскім універсітэце праводзяцца трэнінгі ад спецыялістаў у галіне праектнага навучання.

З 8 студзеня па 8 лютага 2025 года пройдуць дыстанцыйныя трэнінгі «Першыя крокі да сеткавых праектаў разам са штучным інтэлектам» і «Лічбавыя інструменты ў сеткавай праектнай дзейнасці: уцягваем, натхняем, навучаем».

Пасля завяршэння трэнінгаў удзельнікі сфарміруюць банк матэрыялаў для далейшага стварэння сеткавых праектаў на Дзесятым дыстанцыйным міжнародным адукацыйным марафоне «Купалаўскія праекты», які пройдзе з лютага па чэрвень 2025 года. Тыя, хто паспяхова выканаюць праграму навучання, атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Да ўдзелу ў дыстанцыйных трэнінгах запрашаюцца выкладчыкі, магістранты, студэнты, якія жадаюць асвоіць тэхналогію стварэння сеткавых праектаў і вэб-квестаў, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі, работнікі бібліятэк, метадысты, настаўнікі-прадметнікі, настаўнікі пачатковай школы, спецыялісты дашкольных навучальных устаноў .

Больш падрабязна аб умовах удзелу ў трэнінгах можна даведацца тут.

Даведка

Трэнінгі праводзяцца напярэдадні чарговага дыстанцыйнага міжнароднага адукацыйнага марафону «Купалаўскія праекты 2025».

Арганізатарам трэнінгаў выступае кафедра сучасных тэхналогій праграмавання пры падтрымцы інфармацыйна-аналітычнага цэнтра і факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-152-39 58 95 і па е-mail: kupala.project@gmail.com