Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 13 Люты 2025 10:58

На базе Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе конкурс «ТэхнаІнтэлект»

photo 5291805699501846656 xНа базе фізіка-тэхнічнага факультэта пройдзе абласны этап Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект». Інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца сумесна з Гродзенскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у 9 секцыях: «Тэхнічнае канструяванне», «Энергетыка і электратэхніка. Энергазберагальныя тэхналогіі», «Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне», «Сучасныя і перспектыўныя матэрыялы», «Робататэхніка, аўтаматыка, інтэлектуальныя сістэмы», «Радыёэлектроніка», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі», «Мультымедыйныя тэхналогіі», «Авіяцыя, касманаўтыка і аэракасмічная тэхніка».

Мэта конкурсу – знайсці і падтрымаць маладых талентаў, а таксама даць ім дадатковыя магчымасці для рэалізацыі іх творчых ідэй. Таксама конкурс садзейнічае вывучэнню і абагульненню перадавога вопыту інавацыйнай і навукова-тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Стымулюе навучэнцаў да таго, каб яны імкнуліся прымножыць дасягненні дзяржавы праз свае поспехі ў галіне інавацыйнай і навукова-тэхнічнай творчасці.

Пераможцы абласнога этапа прадставяць Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТэхнаІнтэлект».

Рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць з 9:00 да 10:00 (г. Гродна, вул. Паповіча, 50).

Адкрыццё конкурсу: 10:00 - 10:15, далей праца па секцыях з 10:30.

З больш падрабязнай інфармацыяй можна пазнаёміцца ​​ў ПАЛАЖЭННІ.