Магістрант юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Вера Мартынава прадставіла свой даклад на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Новая навука: гісторыя станаўлення, сучасны стан, перспектывы развіцця", якая праходзіла ў горадзе Калуга. Яе работа атрымала высокую ацэнку і была ўдастоена дыплома I ступені ў секцыі "Юрыдычныя навукі".