Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Май 2016 10:23

Распрацоўшчык папулярнага прыкладання MSQRD, выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы Яўгеній Неўгень сустрэўся са студэнтамі роднага ўніверсітэта

14171 2 Яўгеній Неўгень наведаў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў рамках Дня кар'еры на факультэце матэматыкі і інфарматыкі.

Адкрыла сустрэчу дэкан факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алена Мікалаеўна Лівак, якая не без гонару распавяла аб студэнцкіх ініцыятывах Яўгенія і пра яго ўседлівасць. «Жэня быў такім жа звычайным студэнтам, як і ўсе вы. Але паспяваў выканаць некалькі курсавых праектаў замест аднаго. Больш за тое, яшчэ ў часы студэнцтва Яўгеній актыўна рэалізоўваў праекты і дзяліўся сваімі поспехамі са мной. Я ведала, што гэта ўсё не дарма, і перад ім адкрыюцца новыя гарызонты», - прадстаўляючы госця, адзначыла дэкан факультэта.

Падчас сустрэчы Яўгеній Неўгень падрабязней распавёў пра свае пачынанні ў IT-сферы. Свой першы стартап ён прадставіў у 14 гадоў, а затым стаў ствараць розныя маштабныя праекты, сярод якіх SW Group, QR-коды ў Гродна (адзін з першых з'явіўся на будынку галоўнага корпуса нашага ўніверсітэта), Split_Metrics і MSQRD. Ідэяй папулярнага прыкладання актыўна цікавіліся купалаўцы: студэнты пыталіся пра тое, з чаго пачыналася яго стварэнне, хто ўваходзіў у каманду і як яна набіралася, да якіх інструментах звярталіся распрацоўшчыкі, а таксама колькі дзён спатрэбілася на раскрутку прыкладання.

Больш за тры гадзіны купалаўцы не адпускалі Яўгенія, які падзяліўся вопытам, распавёў аб радасцях і няўдачах на шляху да поспеху.