Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 16 Май 2016 10:43

Студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста ўручылі пуцёўку на Усебеларускую маладзёжную будоўлю на аб'екты Беларускай АЭС у г. Астравец

14236 9У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 13 мая 2016 года адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пуцёўкі на Усебеларускую маладзёжную будоўлю байцам студатрада імя Героя Савецкага Саюза І.Д. Лебедзева. Дзесяць студэнтаў інжынерна-будаўнічага факультэта ўжо ў панядзелак, 16 мая, пачнуць працу на аб'ектах Беларускай АЭС у г. Астравец.

Са словамі напуцтва да студэнтаў звярнулася начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзМ Алена Станіславаўна Поцька, якая пажадала купалаўцам ўнесці свой уклад у будаўніцтва важнага і стратэгічнага рэспубліканскага аб'екта.

Пажаданні ўдачы і поспехаў накіраваў ветэран студатрадаўскага руху, студэнт Гродзенскага педагагічнага інстытута 1960-х гадоў Іван Рыгоравіч Моцька. Госць расказаў прысутным, што ён быў адным з першых байцоў студэнцкага будаўнічага атрада, які са сцен ВНУ адправіўся ў Казахстан. «У наш студатрад ўвайшлі больш за сто хлопцаў і каля 60-ці дзяўчат. Мы будавалі школы, інтэрнаты, зернесклады, дамы. Для нас гэты час было маральнай і працоўнай школай, дзе мы атрымлівалі новыя веды і набывалі новых сяброў», - адзначыў Іван Рыгоравіч.

Камісар Гродзенскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Марыя Аляксандраўна Каваленка ўручыла камандзіру атрада пуцёўку на Усебеларускую маладзёжную будоўлю на аб'екты Беларускай АЭС у г. Астравец, дзе хлопцы і дзяўчаты будуць працаваць да пачатку жніўня.

Варта адзначыць, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць на будаўніцтве АЭС з 2013 года. Менавіта яны сталі першапраходцамі Усебеларускай маладзёжнай будоўлі ў Астраўцы. У цяперашні час на ёй працуюць студэнты з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама байцы студатрадаў з Расіі.