Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Жнівень 2018 08:52

Студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ запрашаюць прыняць удзел у конкурсным адборы праектаў (работ, мерапрыемстваў), якія прадстаўляюцца для фінансавання з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

9926 2Падаць дакументы для ўдзелу ў конкурсным адборы можна да 31 жніўня.

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт праводзіць адкрыты конкурсны адбор праектаў (работ, мерапрыемстваў), якія прадстаўляюцца для фінансавання з прыцягненнем сродкаў інавацыйнага фонду Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2018 годзе.

Удзел у конкурсным адборы могуць прыняць арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці; навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь  незалежна ад іх падпарадкаванасці; арганізацыі Рэспублікі Беларусь без ведамаснай падпарадкаванасці; iншыя арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, якiя з'яўляюцца плацельшчыкамi падатку на прыбытак у адпаведны мясцовы бюджэт; iншыя арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, якія рэалізуюць (выконваюць) праекты (работы, мерапрыемствы) з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду.

З умовамі ўдзелу ў конкурсным адборы можна пазнаёміцца ў  Дадатку