Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Снежань 2024 09:53

Лепшы ў краіне: ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта прызнаны лепшым!

photo 5355123902675807154 yШтогод упраўленне ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падводзіць вынікі дзейнасці ваенных факультэтаў за навучальны год. Ваенны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта прадоўжыў шэраг галавакружных перамог і стаў лепшым па ключавых паказчыках сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Па выніках работы за 2023/2024 год ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняў I месца сярод ваенных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Сярод усіх кафедр і ваенных факультэтаў найлепшай стала кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, якая заняла I месца.

Лепшыя выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта былі адзначаны граматамі і каштоўнымі падарункамі. Віншуем купалаўцаў!

 

 

 

 

photo 5355123902675807153 y